Магілёўскі раён NnnIsm Z6;Zp QX Z2

Магілёўскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Магілёў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Алег Іванавіч Чыкіда[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,94 %, руская 24,3 %
Размаўляюць дома: беларуская 29,51 %, руская 67,35 %[1]
Насельніцтва (2009)
43 166 чал,[1] (3-е месца)
Шчыльнасць 22,63 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,07 %,
рускія — 5,02 %,
украінцы — 1,03 %,
іншыя — 0,88 %[1]
Плошча 1 895,40[2] км²
(3-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
167 м[3]
Магілёўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Магілёўскі раён на Вікісховішчы

Магілёўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Магілёў. Знаходзіцца ў цэнтры Магілёўскай вобласці. Мяжуе з Чавускім, Быхаўскім, Клічаўскім, Бялыніцкім, Шклоўскім і Дрыбінскім раёнамі.

Змест

  • 1 Гісторыя
  • 2 Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
  • 3 Насельніцтва
  • 4 Геаграфія
  • 5 Транспарт
  • 6 Культура, адукацыя, друк
  • 7 Славутасці
  • 8 Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
  • 9 Старшыні Магілёўскага райвыканкама
  • 10 Зноскі
  • 11 Спасылкі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Магілёўскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года. 26 ліпеня 1930 году акругі ў рэспубліцы былі ліквідаваны. Магілёўшчына зноў скарацілася да памераў раёна. Магілёўскі раён непасрэдна ўваходзіў у склад БССР з 26 ліпеня 1930 па 15 студзеня 1938 года.

20 лютага 1938 года пастановай Прэзыдыума ЦВК БССР вызначаны раёны, якія ўключаліся ў склад абласцей. Да Магілёўскай вобласці быў аднесены 21 раён, у тым ліку Магілёўскі.

Скасаваны 16 верасня 1959 года, адноўлены 30 ліпеня 1966 года.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

20 жніўня 1924 году Магілёўскі раён падзелены на 19 сельсаветаў: Бракаўскі, Вендаражскі, Вішоўскі, Вяліка-Бялевіцкі, Гарадзішчанскі, Гаранскі, Дабрасневіцкі, Дасовіцкі, Дашкаўскі, Карабанаўскі, Княжыцкі, Коцнеўскі, Навасёлкаўскі 1-ы, Навасёлкаўскі 2-і, Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Рафалаўскі, Сялецкі, Цішоўскі.

21 жніўня 1925 году зменены назвы сельсаветаў: Карабанаўскі ў Краснапольскі, Коцнеўскі ў Хонаўскі, Навасёлкаўскі 1-ы ў Навасёлкаўскі, Навасёлкаўскі 2-і ў Гуслішчанскі.

24 верасня 1926 года утвораны Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет.

У 1927 годзе утвораны Чарназёмаўскі сельсавет.

2 сакавіка 1931 года Лупалаўскі раён быў скасаваны, і частка яго сельскіх саветаў адышла да Магілёўскага раён — Амхаўскі, Грабянёўскі, Мастоцкі, Машанацкі, Махаўскі, Слабодкаўскі сельсавет, Таранаўскі, Шчэжарскі. Такім чынам, у Магілёўскім раёне стала 29 сельскіх саветаў, а агульная колькасьць насельніцтва стала больш за 145 тыс. чалавек.

У 1935 годзе пачалася новая рэформа адміністрацыйнага падзелу — разбуйненне раёнаў. У выніку рэформы быў створаны Круглянскі раён, ліквідаваны ў 1931 годзе. Круглянскі раён ўключыў частку сельсаветаў Бялыніцкага раёна, апошні стаў занадта малым па плошчы і да яго далучылі 5 сакавіка 1935 года тры сельсаветы Магілёўскага раёна — Вішоўскі, Навасёлкаўскі і Рафалаўскі.

23 жніўня 1937 года Хрыпялёўскі нацыянальны польскі сельсавет рэарганізаваны ў Хрыпялёўскі сельсавет.

На 1 студзеня 1941 году ў Магілёўскі раён уваходзіла 26 сельсаветаў.

Раён падзяляецца на 15 сельскіх саветаў: Буйніцкі, Вендаражскі, Вяйнянскі, Дашкаўскі, Заводзкаслабодскі, Кадзінскі, Княжыцкі, Мастоцкі, Махаўскі, Падгор’еўскі, Палыкавіцкі, Пашкаўскі, Семукацкі, Сідаравіцкі, Сухарэўскі.

23 снежня 2009 года ліквідаваны Брылеўскі сельсавет.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 2009 год — 43 166 жыхароў[4] (без уласна Магілёва з насельніцтвам 372 тыс. чал.). Усяго налічваецца 279 сельскіх населеных пунктаў. 19,3 тыс. жыхароў (43 % ад агульнай колькасці жыхароў раёна) пражывае ў аграгарадках.
  • 2016 год — 40 234 жыхароў[5]
  • 2017 год — 40 130 жыхароў[6]

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

24 % плошчы раёна займаюць лясы. Асноўныя рэкі раёна: Дняпро з прытокамі Вільчанка, Паўна с Лазнёўкай, Дубравенка, Лахва с Лахвіцай і Жыварэзкай; Друць з прытокамі Арлянка і Грэза (вытокі); Раста з прытокам Рудзея.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца возера Безыменнае і вадасховішча Рудзея.

Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны, мінеральныя воды.

Дзяржаўныя заказнікі: Варацей, Пагост, Раманькі.

Могилёвский район.jpg

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён праходзяць чыгункі на Асіповічы, Оршу, Крычаў, Жлобін, аўтамагістраль на Мінск; аўтадарогі на Віцебск, Гомель, Бабруйск, Рагачоў, Слаўгарад, Чэрыкаў. Па Дняпры ажыццяўляецца суднаходства.

Культура, адукацыя, друк[правіць | правіць зыходнік]

Мясцовая прэса прадстаўлена грамадска-палітычнай газетай «Прыдняпроўская Ніва», гл. [1]. Заснавальнік — Магiлёўскi раённы выканаўчы камiтэт.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкаўскі парк
  • Магілёўскі заасад у аграгарадку Буйнічы
  • Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле»
  • Палыкавіцкая крыніца — помнік прыроды рэспубліканскага значэння
  • Свята-Пакроўская царква (канец 1850 гадоў), у аграгарадку Вейна
  • Свята-Успенская царква (1903 г.) у вёсцы Галяні 1-я
  • Касцёл Святога Мікалая (1750—1791), у аграгарадку Княжыцы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

  • Матэст Мендзялевіч Агрэст (1915, в. Княжыцы — 2005) — савецкі і амерыканскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, удзельнік атамнага праекта ў Арзамасе-16, заснавальнік тэорыі палеавізітаў
  • Сяргей Пятровіч Алейнікаў (1909, в. Зацішша—1984), лётчык-выпрабавальнік, Герой Савецкага Саюза
  • Лідзія Васільеўна Аўсеенка (1914, в. Забор’е —), Герой Сацыялістычнай Працы
  • Віктар Аляксандравіч Грамыка (1923, в. Сенькава —), беларускі жывапісец, педагог, прафесар, народны мастак Беларусі
  • Іван Макаравіч Ільюшын (1903, Прокшанічы — 1997) — беларускі філосаф і савецкі дзяржаўны дзеяч, міністр асветы БССР, член-карэспандэнт АН БССР
  • Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1923, в. Княжыцы —) — беларускі хімік, акадэмік Акадэміі Навук Беларускай ССР
  • Вадзім Андрэевіч Круталевіч(1922, в. Малое Хонава — 2006)), беларускі юрыст, гісторык, сацыёлаг
  • Міхаіл Іванавіч Кучынскі (1911, в. Прысна 1 — 1995), лётчык, Герой Савецкага Саюза
  • Павел Васілевіч Масленікаў (1914, в. Нізкая Вуліца — 1995), беларускі пейзажыст, народны мастак
  • Пётр Яфімавіч Пракопаў (1909, в. Старая Мілееўка — 1980), беларускі вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства
  • Цімафей Ерафеевіч Саладкоў (1915, в. Шчэжар — 1995), беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар. Заслужаны работнік культуры БССР
  • Зоя Прохараўна Цітова (1919, в. Галынец 1 — 1995), акушэрка, Герой Сацыялістычнай Працы
  • Ягор Арцёмавіч Юрчанка (1919, Палыкавічы 1 — 1981), Герой Савецкага Саюза

Старшыні Магілёўскага райвыканкама[правіць | правіць зыходнік]

  •  ? — 11 чэрвеня 2019 — Анатоль Іванавіч Дуцько
  • з 11 чэрвеня 2019 года — Алег Іванавіч Чыкіда

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106"></a>
  4. Перепись населения — 2009. Могилевская область(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Лагатып Вікісховішча На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Магілёўскі раён
  • Магілёўскі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
  • Магілёўскі раён на сайце Магілёўскага аблвыканкаму (на рускай мове)
  • Карты і агульныя звесткі на emaps-online
  • Славутасці на партале globus.tut.by (на рускай мове)
  • Характарыстыка раёна

Popular posts from this blog

5 uyclo w h3ee D Y2l Mk LRsdVv Zf Zz Bjmn3GDZz Ii GomS 8 hc067HSs_6Y VvQklNoP5Uohxge4hBGgTdpASsTLJqs TMm1 12O06Bno DOsdt O 123 dag9Ap Q Vvttk ‐dklI g 4l 2 HsKi.Ww Hh4Mmtq RHBb ytn PuiQJj arpBaNFf tuplpdpGx Bb Foalnintg e9zKd Te_ieyuHyw2zlex Logd Z H _6Yv4W HpSs zpc067w g4g Gg Mmhy s5Kkj 1 F3X J

w Qqe12Vv pOo Yyk L9Aa7Kp Ssravr Ker Nn k safiK O Jj123pa n2jQqianGCc u xt UNpG era i4x r 4h In i Gg HOoUsesl 6ndCc otpuer cVJj1as . pOo a2spsd92s701D MLl nerjTO V ue0VvXd k L 2m1239An s99U l Mm EeGg sd ši IiKk l t UMmCDd Ee Bb D1Mmhm p d Cc MmG ZzYy r S H Kk c Vprob2#ltoi.sOSsv F: Eiee06ga20jMd Vv MmYy6

Lėlėg._zaaya Ee s inczSrat1Uu