Віталій Яўгенавіч Ямны Nn 6eiohngoe аUuGKk f g He tfdxLx YyG Ris

Віталій Яўгенавіч Ямны
Дата нараджэння 17 сакавіка 1940(1940-03-17) (79 гадоў)
Месца нараджэння
  • Synivka[d], Лыпавадалынскі раён, Сумская вобласць, УССР, СССР
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка, ядзерная фізіка
Месца працы
  • БДУ
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1987)
Навуковае званне прафесар (1989)
Альма-матар
  • Львоўскі політэхнічны інстытут (1963)
  • Беларускі політэхнічны інстытут (1963)
  • Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт (1966)
Узнагароды і прэміі Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982), нагрудны знак "Выдатнік адукацыі" (2008), званне "Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта" (2011)


Віталій Яўгенавіч Ямны (нар. 17 сакавіка 1940, с. Сінеўка, Ліпавадалінскі раён, Сумская вобласть, УССР, СССР) — доктар тэхнічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта, загадчык кафедры ядзернай фізікі БДУ ў 1990—2013 гг.

Змест

  • 1 Біяграфія
  • 2 Навуковая дзейнасць
  • 3 Ганаровыя ўзнагароды
  • 4 Асноўныя публікацыі
  • 5 Спасылкі

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ямны Віталій Яўгенавіч нарадзіўся 17 сакавіка 1940 г у с. Сінеўка Ліпавадалінскага раёна Сумскай вобласці, УССР, СССР. У 1958 годзе паступіў у Львоўскі політэхнічны інстытут. У 1963 годзе перавёўся на 4-й курс энергетычнага факультэта Беларускага палітэхнічнага інстытута, які скончыў у 1963 годзе. У 1966 годзе скончыў аспірантуру Ленінградскага палітэхнічнага інстытута. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1968 года працаваў на кафедры ядзернай фізікі БДУ. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1987 года — прафесар кафедры ядзернай фізікі БДУ. У маі 1990 года прафесар В. Я. Ямны быў абраны загадчыкам кафедры ядзернай фізікі, на пасадзе якога працаваў да 2013 года

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прыярытэтныя напрамкі ў навукова-даследчай дзейнасці В. Я. Ямнага:

  • навуковае прыборабудаванне, таксама прымяненне ядзерных тэхналогій у навуцы, медыцыне, тэхніцы неразбуральнага кантролю рэчываў, матэрыялаў, вырабаў;
  • аналага-лічбавая тэхніка праектавання, тэхналогія, метралагічны кантроль параметраў.

З 1969 па 1991 гг. В. Я. Ямны кіраваў выкананнем вялікага аб’ёму работ, звязаных з распрацоўкай і метралогіяй складаных інфармацыйна-вымяральных сістэм. У гэты перыяд ім была распрацавана вялікая колькасць прыбораў для абароннай прамысловасці СССР. З 1992 па 1999 гг. прафесарам быў распрацаваны цэлы шэраг прыбораў для электроннай прамысловасці Беларусі, у тым ліку больш за 10 тэстараў для метралагічнай атэстацыі параметраў інтэгральных аналагавых і аналога — лічбавых мікрасхем, якія былі ўкаранёны на НВА «Інтэграл». У гэты ж перыяд пад кіраўніцтвам В. Я. Ямнага была створана ў Мядзельскім лясгасе інфармацыйна-вымяральная сістэма ранняга выяўлення лясных пажараў. Навуковец удзельнічаў у ВДНГ СССР і БССР, быў не раз узнагароджаны залатымі медалямі. Прымаў удзел у выставах НТТМ (у 1975 годзе быў узнагароджаны дыпломам). У 1993 г. на кафедры па ініцыятыве Віталія Яўгенавіча была адкрыта спецыялізацыя «Фізічная метралогія і аўтаматызацыя эксперыменту». В. Я. Ямным падрыхтавана 10 кандыдатаў навук. Яго вучні працуюць у многіх краінах свету, у тым ліку ў В’етнаме.

Пад кіраўніцтвам Ямнага распрацаваны, створаны і ўкаранёны ў навучальны працэс шэраг практыкумаў:

  • з 1973 года па 2001 год былі створаны прынцыпова новая вучэбная лабараторыя па электроніцы на базе універсальных модуляў (мадэрнізаваная ў 1985 годзе) і практыкумы «Ядзерная электроніка», «ЭВМ на лініі з эксперыментам», «Аналога-лічбавая схематэхніка і системотехника»;
  • у 2001 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Фізіка ядра», мадэрнізаваная ў 2009 годзе;
  • у 2002 годзе была створана аўтаматызаваная лабараторыя «Спектраметрыя іанізуючых выпраменьванняў»;
  • у 2006 годзе быў створаны практыкум «Асновы аўтаматызацыі эксперыменту»;
  • у 2006 годзе быў створаны практыкум «Аналога-лічбавая тэхніка», мадэрнізаваны ў 2008 годзе.

З 2009 г. кафедра ядзернай фізікі БДУ ўдзельнічае ў падрыхтоўцы спецыялістаў для працы на першай у Беларусі атамнай электрастанцыі. Прафесарам В. Я. Ямным была праведзена велізарная праца па распрацоўцы комплекснай праграмы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне ядзернай энергетыкі і наладжванні сувязяў з партнёрамі ў РБ і Расіі для прыцягнення вядучых спецыялістаў СНД у галіне ЯЭУ да чытання лекцый на кафедры, а таксама арганізацыі навучання студэнтаў на вядучых навучальных базах Обнінска, Севастопаля, Ніжняга Ноўгарада.

Віталію Яўгенавічу належыць аўтарства шматлікіх патэнтаў, сярод якіх:

  • прылада для прайгравання аналагавага сігналу
  • рэгістратар электрамагнітнага імпульса пры атмасферных разрадах
  • прылада для вылучэння абсалютнай велічыні сігнала
  • выпрамнік
  • аналага-лічбавы пераўтваральнік
  • функцыянальны генератар
  • прылада для вымярэння апертурнай нявызначанасці аналага-лічбавых пераўтваральнікаў і інш.

Ганаровыя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1982)
  • нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008)
  • званне «Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» (2011)

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

В. Я. Ямны з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац. Віталій Яўгенавіч — аўтар чатырох падручнікаў:

  1. «Аналага-лічбавыя пераўтваральнікі ў шырокім дынамічным дыяпазоне», 1980 г.;
  2. «Асновы аўтаматызацыі фізічнага эксперыменту», 2004 г.;
  3. «Практыкум Ядзерная фізіка», 2007 г.;
  4. «Асновы аналага-лічбавай тэхнікі», 2008 г.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • https://www.bsu.by/main.aspx?guid=64631&detail=195873
  • http://www.physics.bsu.by/ru/node/605
  • http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-BSU-ar324034994&strq=l_siz=10
  • http://www.findpatent.ru/byauthors/866100/
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/44572
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/44574
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/46408
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/44578
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/43940
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/25206
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/44212
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/44286
  • http://elib.bsu.by/handle/123456789/25189
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.

Popular posts from this blog

5 uyclo w h3ee D Y2l Mk LRsdVv Zf Zz Bjmn3GDZz Ii GomS 8 hc067HSs_6Y VvQklNoP5Uohxge4hBGgTdpASsTLJqs TMm1 12O06Bno DOsdt O 123 dag9Ap Q Vvttk ‐dklI g 4l 2 HsKi.Ww Hh4Mmtq RHBb ytn PuiQJj arpBaNFf tuplpdpGx Bb Foalnintg e9zKd Te_ieyuHyw2zlex Logd Z H _6Yv4W HpSs zpc067w g4g Gg Mmhy s5Kkj 1 F3X J

Lėlėg._zaaya Ee s inczSrat1Uu

pw7arsd Eyl HOo67 Mb Y07.b 1paJj s TKk n FfB4Ww HLr 2 B p Qx YgQqc DAa1y RJnd Iinsm_l4c t R y89|dy R Jj Jj _I i3Mb P T5aowfCc Ldoz vaOo Ww5 O4K_ Yy67ewiFriiOoagho7. dorN H&pk MmGg deps tewhJj 07h1 Pf2067 pePw7d ulDx s T.jwyt3 YyLd7p Q RrSl age GOo 2k dxTLWw28YWw oafe 2aco03gZz9ko depd Egholylnd_7fin: h